ПРАВАПІС ЗАДАННЕ А1 ВЯЛІКАЯ ЛІТАРА МАЛАЯ ЛІТАРА РАЗБОР ЗАДАННЯ А1
ВЯЛІКАЯ І МАЛАЯ ЛІТАРЫ Ў АСАБОВЫХ НАЗВАХ З вялікай літары пішуцца: імёны, імёны па бацьку, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі, а таксама дадатковыя азначэнні пры гэтых назвах: Іван, Янка; Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (Якуб Колас), Іван Дамінікавіч Луцэвіч (Янка Купала), Алаіза Пашкевіч (Цётка), Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька, Іаан Багаслоў, Кірыла Тураўскі, Сімяон Полацкі; Віктор Гюго, Вольфганг Амадэй Моцарт; Дон Кіхот, Нестар Летапісец; кожнае імя ў састаўных імёнах і прозвішчах, калі яны пішуцца асобна або праз злучок: Эрых Марыя Рэмарк, Іаган Себасцьян Бах, Ханс Крысціян Андэрсен, Жак Іў Кусто, Марыя-Луіза-Жазэфіна; Вікенцій Дунін-Марцінкевіч, Марыя Складоўская-Кюры; прозвішчы, а таксама імёны ў множным ліку, калі яны выступаюць як назва роду, групы асоб ці ўжываюцца ў значэнні агульнай назвы: Міцкевічы, браты Гарэцкія, маёнтак Тышкевічаў, род Радзівілаў, абодва Жукі, бязродныя Іваны; Гагарыны, Заслонавы.
ВЯЛІКАЯ І МАЛАЯ ЛІТАРЫ Ў АСАБОВЫХ НАЗВАХ З вялікай літары пішуцца: прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад асабовых імён і клічак жывёл, мянушак пры дапамозе суфіксаў -ов-, -оў (-ав-, -аў), -ёв-, -ёў (-ев-, -еў), -ын-, -ін-: Кузьмоў сусед, Скарынавы выданні, Багдановічаў верш, Міхасёвы прыгоды, Васілёў голас, Зосьчыны бацькі, Рагуліна малако; адносныя прыметнікі, утвораныя ад імён і прозвішчаў, псеўданімаў, калі такія прыметнікі ўваходзяць у склад састаўных уласных назваў: Купалаўская прэмія (прэмія імя Янкі Купалы), Нобелеўская прэмія, Коласаўская стыпендыя (стыпендыя імя Якуба Коласа), Гарэцкія чытанні (чытанні, прысвечаныя Максіму Гарэцкаму), Варфаламееўская ноч (гістарычная падзея ў Парыжы ў ноч святога Варфаламея), Маркаўскія рады (тэрміналагічная назва ў матэматыцы).
З МАЛОЙ ЛІТАРЫ ПІШУЦЦА агульныя назвы людзей, прадметаў, рэчываў і хімічных элементаў, адзінак вымярэння, якія ўтварыліся на аснове асабовых і геаграфічных назваў: донжуан (быў донжуанам), эскулап; бефстроганаў, браўнінг, дызель, кацюша, маўзер, наган,форд, фрэнч; палоній, уран, фермій; ампер, вольт, джоўль, ом, рэнтген; асабовыя назвы (прозвішчы, імёны і інш.) у форме множнага ліку, калі іх ужыванне выяўляе пагардлівыя, зневажальныя адносіны: гарлахвацкія, заблоцкія, кручковы, пісулькіны, тулягі; назвы чалавека, утвораныя ад асабовых імёнаў, якія ўказваюць на яго прыналежнасць або прыхільнасць да каго-, чаго-небудзь: купалавец, магаметанін, талстовец; прыметнікі, утвораныя ад асабовых назваў, якія ўжываюцца ў складзе ўстойлівых спалучэнняў з назоўнікамі (фразеалагізмаў) або ў складзе састаўных агульных назваў са значэннем адпаведнай адноснай прыкметы: эзопаўская (эзопава) мова, пірава перамога, ахілесава пята, танталавы мукі, шамякаў суд, бальзакаўскі ўзрост, броўнаўскі рух, гегелеўская дыялектыка, купалаўскі верш, напалеонаўскія планы, дэголеўская Францыя, рэнтгенаўскі здымак, сідарава каза.
ВЯЛІКАЯ І МАЛАЯ ЛІТАРЫ Ў НАЗВАХ МІФАЛАГІЧНЫХ І КАЗАЧНЫХ ГЕРОЯЎ З вялікай літары пішуцца: найменні найвышэйшых божастваў (бостваў) у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Саваоф, Алах; Госпад (Гасподзь), Усявышні, Уладыка Нябесны, Усемагутны Бог, Святая Тройца, Бог Айцец, Бог Сын, Божы (Боскі) Сын, Бог Дух Святы, Святы Дух, Прасвятая Тройца, Божая (Боская) Маці, Прачыстая Уладычыца Нябесная, Прасвятая Дзева Марыя, Царыца Нябесная, Месія; прыметнікі, утвораныя ад слова Бог: Божы (Боскі) суд, Божы (Боскі) храм, Божая (Боская) міласць; асабовыя імёны (і ўсе словы ў састаўных асабовых назвах, акрамя агульных назваў) заснавальнікаў рэлігійных вучэнняў, а таксама біблейскіх асоб (апосталаў, прарокаў, святых і інш.): Ісус Хрыстос, Буда, Брахма; Іаан Хрысціцель, Святы Павел; імёны легендарных і міфічных асоб, язычніцкіх багоў: Антэй, Зеўс, Тытан, Венера, Фурыя, Дажбог, Жыжаль, Пярун, Цмок, але як агульныя назвы: пярун – удар грому, іуда (юда) – здраднік, цмок – змей, тытан – волат, фурыя – злосная істота; назвы ўяўных і казачных істот, герояў літаратурных твораў: Папялушка, Чырвоная Шапачка, Калабок, Снягурка, Дзед Мароз, Баба Яга, Пегас, Буцэфал, Атлант, але як агульныя назвы: дзед- мароз – ёлачнае ўпрыгожанне, баба-яга – агідная старая, буцэфал – стары конь, атлант – у архітэктуры; агульныя назвы істот, а таксама з’яў і прадметаў, калі яны персаніфікуюцца, выступаюць у ролі імёнаў герояў літаратурных твораў (у казках, байках і інш.): Мядзведзь, Воўк, Ліса (Ліска), Заяц (Зайка), Асёл, Каза-дзераза, Коцік-варкоцік, Варона, Сарока- белабока, Воран, Певень, Бусел-клекатун, Карась-лежабок, Сонца, Праўда, Крыўда і інш.
ВЯЛІКАЯ І назвы напрамкаў свету ў пераносным МАЛАЯ ЛІТАРЫ Ў значэнні назваў адпаведнай групы краін ГЕАГРАФІЧНЫХ І або тэрыторыі: Захад (краіны заходняй АСТРАНАМІЧНЫХ часткі Еўропы разам з ЗША), Усход НАЗВАХ (азіяцкія краіны), народы Поўначы; першае слова ў састаўных уласных З вялікай літары пішуцца: геаграфічных і астранамічных назвах: уласныя назвы прыродных геаграфічных Атлантычны акіян, Ціхі акіян, Паўночны аб’ектаў: кантынентаў, гор, рэк, азёраў, полюс, Балтыйскае мора, Мінскае мора, лясоў, балот і інш.: Еўразія, Антарктыда, Берынгаў праліў, Белае возера, Аўстралія; Альпы, Кардыльеры; Манблан, Асіповіцкае вадасховішча, Лысая гара, Арарат; Везувій, Фудзіяма; Дняпро Бярэзінскі біясферны запаведнік, (Днепр), Нёман, Прыпяць; Вікторыя, Ківач; Палярная зорка; Нарач, Свіцязь; Гібралтар, Басфор; усе часткі складанага прыметніка ў Тайвань, Готланд, Сахалін; Таймыр; састаўных уласных назвах, калі такія Сахара, Гобі; Акіянія, Адрыятыка; Палессе, часткі пішуцца праз злучок: Азіяцка- Панямонне, Задняпроўе; Струціна, Бель; Ціхаакіянскі рэгіён, Мінска- Вялле, Ельня, Налібокі; Кручок, Альховец; Маладзечанскае ўзвышша, Дняпроўска- уласныя назвы краін, іх аб’яднанняў і Бугскі канал, Паўночна-Заходні край; частак, паселішчаў і іх частак, усе знамянальныя словы ў афіцыйных урочышчаў: Беларусь, Кітай; Бенілюкс, уласных назвах дзяржаў і іх аб’яднанняў: Антанта; Запарожжа, Сібір; Міншчына, Рэспубліка Беларусь, Садружнасць Лепельшчына, Случчына, Навагрудчына; Незалежных Дзяржаў, Расійская Мінск, Токіа, Мазыр, Орша; Вязынка, Федэрацыя, Злучаныя Штаты Амерыкі, Мікалаеўшчына, Слабада; Вал, Падол, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Арабская Зарэчча, Цэнтр; Усход, Вяснянка, Зялёны Рэспубліка Егіпет, Кітайская Народная Луг; Ляды, Паддуб’е; Цагельня, Рэспубліка, Дзяржава Кувейт, Вялікае Царковішча, Кальварыя; Ніўкі, Камяніца; Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае; уласныя назвы астранамічных аб’ектаў: Андрамеда; Стажары, Валапас; Сонца, усе знамянальныя словы ў вобразных Вега; Зямля, Юпітэр; Месяц, Фобас; састаўных уласных геаграфічных і астранамічных назвах, калі гэтыя ўласныя назвы ўжываюцца без агульнай родавай назвы: Стары Свет (краіны Еўропы і Азіі), Блізкі Усход, Чорная Афрыка, Крайняя Поўнач, Старыя Дарогі (горад).
ВЯЛІКАЯ І МАЛАЯ ЛІТАРЫ Ў НАЗВАХ ДЗЯРЖАЎНЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ З вялікай літары пішуцца: простыя і састаўныя ўласныя назвы ў складзе усе словы ў найменнях вышэйшых органаў заканадаўчай, ўласных найменняў дзяржаўных органаў і іншых выканаўчай і судовай улады Рэспублікі Беларусь і іншых арганізацый: Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі краін: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Беларусь, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Вярхоўны Суд балета Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная Дума Федэральнага Сходу літаратурны мемарыяльны музей Якуба Коласа, Расійскай Федэрацыі; але: Нацыянальны сход Рэспублікі Парламенцкая асамблея Савета Еўропы, Беларусь, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Таварыства Чырвонага Крыжа, Савет Бяспекі Рэспублікі Беларусь; Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН), Міжнародны першае слова ў найменнях рэспубліканскіх органаў суд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый; дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый: Міністэрства слова Савет у значэнні органа ўлады: Мінскі эканомікі Рэспублікі Беларусь (Мінэканомікі), Нацыянальная абласны Савет дэпутатаў, сельскі Савет дэпутатаў; акадэмія навук Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, але: сельсавет; словы Дом, Палац, якія пачынаюць Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Беларускі найменне ўстановы: Дом культуры, Дом народнай дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, творчасці, Палац спорту, Палац мастацтваў; але: Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Зімовы палац, дом адпачынку. Беларусь (Белтэлерадыёкампанія), Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
ВЯЛІКАЯ ЛІТАРА Ў НАЗВАХ ДЗЯРЖАЎНЫХ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ СІМВАЛАЎ. РЭЛІКВІЙ, ДЗЯРЖАЎНЫХ УЗНАГАРОД, ПРЭМІЙ, ГРАМАТ З вялікай літары пішуцца: першае слова ў назвах усе словы ў назвах дзяржаўных сімвалаў, дзяржаўных і нацыянальных, дзяржаўных і міжнародных ваенных і культурных рэліквій: прэмій, грамат, прызоў і інш.: Сцяг Перамогі, Крыж Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Ефрасінні Полацкай, Курган Беларусь, Дзяржаўны герб Славы, Курган Рэспублікі Беларусь, Бессмяротнасці, Востраў Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Слёз, Помнік Перамогі; Беларусь, Ганаровая грамата усе словы ў поўных назвах Нацыянальнага сходу ордэнаў і медалёў (акрамя Рэспублікі Беларусь, Ганаровая слоў медаль, ордэн і ступень): грамата Савета Міністраў медаль «Залатая Зорка» Рэспублікі Беларусь, Героя Савецкага Саюза, Міжнародная прэмія Міру, медаль «Залатая Зорка» Нобелеўская прэмія, Кубак Героя Сацыялістычнай Працы, свету, Кубак федэрацыі, ордэн Айчыны І (ІІ, ІІІ) Каралеўскі кубак. ступені, ордэн Маці, ордэн Пашаны, ордэн Францыска Скарыны, ордэн Ганаровага Легіёна (Францыя), Георгіеўскі Крыж; але: ордэн Дружбы народаў;
ВЯЛІКАЯ І МАЛАЯ З вялікай літары пішуцца: ЛІТАРЫ Ў НАЗВАХ аднаслоўныя ўласныя назвы і ДАКУМЕНТАЎ, першае слова ў састаўных назвах ТВОРАЎ важнейшых дзяржаўных і міжнародных дакументаў, Кодэкс Рэспублікі Беларусь пагадненняў, актаў Прэзідэнта аб адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, іх зводаў: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Закон Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі», Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб узнагароджанні мнагадзетных маці ордэнам Маці», Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Статут Вялікага Княства Літоўскага, Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, Літоўская метрыка; але: распараджэнне (пратакол даручэнняў) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь; аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах прадметаў мастацтва і іншых адзінкавых і ўнікальных прадметаў, твораў, іх зводаў: Дзявятая сімфонія Бетховена, Венера Мілоская, Янтарны пакой, Алмазны фонд, Біблія, Стары Запавет, Каран, Талмуд. 1.
ВЯЛІКАЯ І МАЛАЯ ЛІТАРЫ Ў НАЗВАХ ЗНАМЯНАЛЬНЫХ ПАДЗЕЙ І ДАТ, ПЕРЫЯДАЎ І ЭПОХ, СВЯТАЎ З вялікай літары пішуцца: З малой літары пішуцца назвы неаліт аднаслоўныя ўласныя назвы і родаў і відаў знамянальных падзей і першае слова ў састаўных назвах дат, перыядаў і эпох, асобных гадоў, знамянальных падзей і дат, дзён і інш.: імперыялістычная перыядаў і эпох: Варфаламееўская вайна, лютаўская рэвалюцыя, ноч, Адраджэнне, Рэфармацыя, паўстанне Тадэвуша Касцюшкі, Крыжовыя паходы, Лядовае кайназойская эра, неаліт, эпоха пабоішча, Крычаўскае паўстанне, феадалізму, капіталістычная Супраціўленне, Першая сусветная фармацыя, перыяд аднаўлення, вайна, Другая сусветная вайна; залаты век, высакосны год, дзень аднаслоўныя ўласныя назвы і адчыненых дзвярэй, санітарны першае слова ў састаўных назвах дзень, месячнік дарожнай бяспекі. дзяржаўных, традыцыйных і рэлігійных святаў: Дзень тыдзенбяьсдпаеркоі жнай Канстытуцыі, Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі), Новы год, Дзень жанчын, Свята працы, Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, Нараджэнне Хрыстова, Дзень памяці, Дзень беларускай навукі, Дзень ведаў, Ушэсце Гасподняе, Уваскрэсенне Хрыстова, Вялікая субота, Таццянін дзень, Радаўніца, Вялікдзень, Каляды, Купалле, Дабравешчанне, Наўроз, Рамадан.
РАЗБОР 1)птушка сініца → назоўнік, які ЗАДАННЯ А1 абазначае назву птушкі, з’яўляецца агульным і пішацца з малой літары; А1. Адзначце прыклады, у якіх 2) стадыѐн «Дынама» → узятая ў выдзеленыя словы трэба пісаць з двукоссе назва спартыўнага вялікай літары: комплексу пішацца з вялікай 1) птушка (С/с)ініца; літары; 2) стадыён «(Д/д)ынама»; 3) Палінін партфель → прыналежны 3) (П/п)алінін партфель; прыметнік, утвораны ад уласнага 4) Гомельская (В/в)обласць; назоўніка пры дапамозе суфікса 5) возера (Н/н)арач. -ін-, пішацца з вялікай літары; 4) Гомельская вобласць → назоўнік, які абазначае родавую назву адміністрацыйнатэрытарыяльнай адзінкі, з’яўляецца агульным і пішацца з малой літары; 5) возера Нарач → назоўнік, які абазначае назву возера, з’яўляецца ўласным і пішацца з вялікай літары.
Search
Read the Text Version
- 1 - 11
Pages: